Новости сайта

 
 
Изображение пользователя Администратор
Вынікі І этапа «Культурная прастора» адкрытага дыстанцыйнага культурна-інфармацыйнага марафону «Культ-пра-Свет»
от Администратор - Friday, 6 May 2016, 13:42
 

Падведзены вынікі першага этапа «Культурная прастора» адкрытага дыстанцыйнага культурна-інфармацыйнага марафону «Культ-пра-Свет».

Адкрыты дыстанцыйны марафон дае магчымасць усім зацікаўленым і неабыякавым людзям прадставіць на старонках нацыянальнага адукацыйнага партала гісторыка-культурную спадчыную свайго роднага кутка, мясцовасці, рэгіёна як унікальны феномен «жывой гісторыі».

У ліку асноўных задач правядзення мерапрыемства – знаёмства ўсіх зацікаўленых з унікальнай спадчынай і традыцыямі розных рэгіёнаў Беларусі, падтрымка творчых ініцыятыў, спрыянне развіццю інфармацыйнай культуры ўдзельнікаў конкурсу.

На марафон было прадстаўлена больш за 200 творчых работ асобных удзельнікаў і аўтарскіх калектываў у адной (дзвюх) з трох намінацый (на выбар):

  1. «КультСлоў» (нарысы, замалёўкі, эсэ, апавяданні, іншыя літаратурна-мастацкія, публіцыстычныя тэксты).
  2. «КультВобраз» (творы выяўленчага, дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, скульптуры, дызайну і г. д.).
  3. «КультІмгненне» (мастацкія фатаграфіі, фотапрэзентацыі, відэаматэрыялы і інш.).

Пераможцамі І этапа «Культурная прастора» культурна-інфармацыйнага марафону сталі наступныя работы:

у намінацыі «КультСлоў»:

  • зборнік вершаў юных паэтаў «Поэзия родных просторов» Валянціны Уладзіміраўны Гапеевай, намесніка дырэктара ДУА «Цэнтр дзіцячай творчасці „Прамень“ г. Шклова» (Магілёўская вобласць);
  • замалёўка «Скрыня» Ніны Сцяпанаўны Дрык, намесніка загадчыка вучэбна-метадычнага кабінета аддзела адукацыі, спорту і турызму адміністрацыі Маскоўскага раёна г. Брэста;
  • эсэ «Блакітная крыніца» Вольгі Пятроўны Луньковай, настаўніка беларускай мовы і літаратуры ДУА «Сярэдняя школа № 45 г. Магілёва»;
  • творчы праект «Памятные места Первой мировой войны города Могилёва и его окрестностей (по воспоминаниям жителей и материалам музеев города)» Кірыла Аляксандравіча Плотнікава,вучня 10 «А» класа, Ангеліны Віктараўны Цюрынай, вучаніцы 8 «В» класа ДУА «Сярэдняя школа № 8 г. Магілёва»;

у намінацыі «КультВобраз»:

  • лялька-абярэг «Каляда» Кацярыны Мікалаеўны Лысчанка,выхаванкі ДУА «Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі г. Калінкавічы» (Гомельская вобласць);
  • творчая работа «Свято-Михайловский собор г. Мозыря» Паліны Сідаравай, вучаніцы 7 класса ДУА «Сярэдняя школа № 9 г. Магілёва»;
  • габелен «Cвята-Мiхайлаўскiсабор» Дзіяны Вiтальеўны Салавей, вучаніцы 9 «А» класа ДУА «Сярэдняя школа № 9 г. Мазыра» (Гомельская вобласць);

у намінацыі «КультІмгненне»:

  • відэаэкскурсія «Наша спадчына» Весты Алегаўны Саўчанка,вучаніцы 11 класа ДУА «Княжыцкая сярэдняя школа» (Магілёўская вобласць);
  • прэзентацыя аrt-аб’екта «Мазырскі замак» Крысціны Андрэеўны Чарняк,вучаніцы8 «Б» класа ДУА «Сярэдняя школа № 16 г. Мазыра»;
  • прэзентацыя «Хай круціцца ганчарны круг» Ларысы Адамаўны Пяшко, настаўніка пачатковых класаў ДУА «Сярэдняя школа № 16 г. Пінска»;
  • фотапрэзентацыя «Горад над Віхрой» Марыі Русланаўны Тарачанка, вучаніцы 9 «Б» класа, Віялеты Бурцавай, вучаніцы 10 класа ДУА «Гімназія г. Мсціслава» (Магілёўская вобласць);
  • праект «Ад прадзедаў спакон вякоў нам засталася спадчына (маёнтак Яблынава)» Юліі Генадзьеўны Славецкай, вучаніцы8 класа ДУА «Гудзевіцкая сярэдняя школа» (Гродзенская вобласць).

Урачыстае ўзнагароджанне пераможцаў І этапа «Культурная прастора» адкрытага дыстанцыйнага культурна-інфармацыйнага марафону «Культ-пра-Свет» адбудзецца 23 мая 2016 года ў 11:00 у Нацыянальным інстытуце адукацыі.

Усе ўдзельнікі І этапа мерапрыемства атрымаюць электронныя сертыфікаты.

Падрабязная інфармацыя аб марафоне і ходзе яго правядзення размешчана на інтэрнэт-рэсурсе па суправаджэнні алімпіяд, турніраў і конкурсаў па вучэбных прадметах olimp.unibel.by, нацыянальным адукацыйным партале, афіцыйных старонках нацыянальнага адукацыйнага партала ў сацыяльных сетках Facebook, «ВКонтакте».

Падрабязней з умовамі правядзення марафону і патрабаваннямі да ўдзельнікаў можна пазнаёміцца ў Палажэнні аб правядзенні адкрытага дыстанцыйнага культурна-інфармацыйнага марафону «Культ-пра-Свет».

 

Кантакты аргкамітэта:

220004, Рэспубліка Беларусь, г. Мінск, вул. Караля, д. 16, к. 325, 236;

тэлефоны: +375 17 229 19 67 Юсцінская Гюльнара Мансураўна; Радзецкая Таццяна Віктараўна;

+375 17 229 19 71 Пінголь Інга Аляксееўна; Ільюценка Вера Мікалаеўна;

e-mail: olimp.unibel@gmail.com