Новости сайта

Вызначаны пераможцы дыстанцыйнага праекта «Стартап-фэст „Спадчына.tut“»

Вызначаны пераможцы дыстанцыйнага праекта «Стартап-фэст „Спадчына.tut“»

от Администратор 1 -
Количество ответов: 0

 Падведзены вынікі дыстанцыйнага праекта «Стартап-фэст „Спадчына.tut“», які быў накіраваны на знаёмства з унікальнай спадчынай і традыцыямі розных рэгіёнаў Беларусі, падтрымку творчых ініцыятыў, развіццё інфармацыйнай культуры удзельнікаў.

Для ўдзелу ў стартап-фэсце неабходна было прадставіць на інтэрнэт-рэсурсе па суправаджэнні алімпіяд, турніраў і конкурсаў па вучэбных прадметах http://olimp.unibel.by, нацыянальным адукацыйным партале http://adu.by, афіцыйных старонках нацыянальнага адукацыйнага партала ў сацыяльных сетках Facebook, «ВКонтакте» гісторыка-культурную спадчыную свайго роднага кутка, мясцовасці, рэгіёна.

 

Пераможцамі дыстанцыйнага праекта «Стартап-фэст „Спадчына.tut“» сталі:

 

у намінацыі «Спадчын(а)рт-рамяство»:

  • Алянцэвіч Людміла Мікалаеўна, кіраўнік аб’яднання па інтарэсах «Залатая саломка» ДУА «Сярэдняя школа № 14 г. Салігорска» – «Віртуальны альбом вырабаў навучэнцаў аб’яднання па інтарэсах „Залатая саломка“ на тэму „Дзівоснае побач“»;
  • Козка Павел Ігаравіч, вучань 10 класа ДУА «Лукская сярэдняя школа Жлобінскага раёна» Гомельскай вобласці – аўтар прэзентацый «Калінкавіцкі строй» і «Лялькі ў беларускім адзенні. Калінкавіцкі строй»;
  • Козка Таццяна Міхайлаўна, настаўніца працоўнага навучання ДУА «Лукская сярэдняя школа Жлобінскага раёна» Гомельскай вобласці – аўтар калекцый «Калінкавіцкі строй» і «Лялькі ў беларускім адзенні. Калінкавіцкі строй»;

 

у намінацыі «Спадчын(а)рт-дызайн»:

  • Лісіцкая Наталля Дзмітрыеўна, навучэнка ДУА «Мазырскі цэнтр творчасці дзяцей і моладзі» – аўтар «Альбома фларыстычных работ „В мире природы“»;

 

у намінацыі «Спадчын(а)рт-тур»:

  • Мяцельскі Віталій Юр’евіч, вучань 11 класа ДУА «Палачанская сярэдняя школа Маладзечанскага раёна» Мінскай вобласці – аўтар работы «Віртуальная экскурсія „Сцежкамі славутых землякоў“»;
  • Лысевіч Мікіта Уладзіміравіч, вучань 8 класа ДУА «Вучэбна-педагагічны комплекс „Корнадзьскі дзіцячы сад – базавая школа“» Свіслацкага раёна Гродзенскай вобласці – аўтар работ «Экскурсія „Вёсачка стаіць на ўзлесачку“» і «Экскурсія „Незвычайнае побач, ці Сем цудаў Панямоння“»;

 

у намінацыі «Спадчын(а)рт-медыя»:

  • Закрэўская Яна Аляксандраўна, навучэнка ДУА «Жлобінскі гарадскі цэнтр творчасці дзяцей і моладзі „Эўрыка“» – аўтар жывапіснага твора «Свята Іван Купала»;

 

у намінацыі «Фальклор.net»:

  • Голас Аліна Вячаславаўна, вучаніца 11 класа ДУА «Гімназія № 2 г. Слуцка» – аўтар паэмы і малюнка «Княгіня Слуцкая»;
  • Астахава Аліна Аляксандраўна, Бірукова Анастасія Віктараўна, Казак Роберт Андрэевіч, вучні 9 класа ДУА «Сярэдняя школа № 10 г. Бабруйска» – аўтары работы «Мультыплікацыйны відэаролік „Бабруйскія легенды“»;

 

у намінацыі «Спадчын(а)рт-аб’ект»:

  • Дземянкоў Ілья Андрэевіч, вучань 10 класа ДУА «Капачоўскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад – сярэдняя школа» Мсціслаўскага раёна Магілёўскай вобласці – аўтар работы «Добраўпарадкаванне прыроднага аб’екта „Крыштальная вадзіца дзякуе за дапамогу“».

 

Урачыстае ўзнагароджанне пераможцаў дыстанцыйнага праекта «Стартап-фэст „Спадчына.tut“» адбудзецца 13 кастрычніка 2016 года на Рэспубліканскім форуме «Кніга=Свет: сучасны стан і стратэгіі развіцця нацыянальнай прасторы чытання» ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі (персанальныя запрашэнні будуць дасланы па электроннай пошце).

Усе ўдзельнікі дыстанцыйнага праекта «Стартап-фэст „Спадчына.tut“» атрымаюць электронныя сертыфікаты.

Падрабязная інфармацыя аб дыстанцыйным праекце і ходзе яго правядзення размешчана на інтэрнэт-рэсурсе па суправаджэнні алімпіяд, турніраў і конкурсаў па вучэбных прадметах http://olimp.unibel.by, нацыянальным адукацыйным партале http://adu.by, афіцыйных старонках нацыянальнага адукацыйнага партала ў сацыяльных сетках Facebook, «ВКонтакте».