Новости сайта

Пераможцы ІІІ этапа адкрытага дыстанцыйнага культурна-інфармацыйнага марафону «Культ-пра-Свет»

Пераможцы ІІІ этапа адкрытага дыстанцыйнага культурна-інфармацыйнага марафону «Культ-пра-Свет»

от Администратор 1 -
Количество ответов: 0

З 1 жніўня па 31 кастрычніка 2016 года на старонках нацыянальнага адукацыйнага партала  праходзіў III этап «КультурныЯ гісторыі» адкрытага дыстанцыйнага культурна-інфармацыйнага марафону «Культ-пра-Свет», якi ажыццяўляўся ў рамках правядзення Года культуры. Удзельнікі конкурсу маглі прадставіць гісторыка-культурную спадчыну свайго роднага кутка, мясцовасці, рэгіёна як унікальны феномен «жывой гісторыі». 

Трэці этап марафону – «КультурныЯ гісторыі» – быў прысвечаны знаёмству з самабытнай асобай ці творчым калектывам з пэўнага рэгіёна Беларусі. У конкурсе прынялі ўдзел творчыя работы розных жанраў:

  • нарысы, замалёўкі, эсэ, апавяданні, іншыя літаратурна-мастацкія, публіцыстычныя тэксты ў намінацыі «КультСлоў»;
  • творы выяўленчага, дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, скульптуры, дызайну і г. д. у намінацыі «КультВобраз»;
  • мастацкія фатаграфіі, фотапрэзентацыі, відэаматэрыялы і інш. у намінацыі «КультІмгненне».

 

Пераможцамі III этапу «КультурныЯ гісторыі» адкрытага дыстанцыйнага культурна-інфармацыйнага марафону «Культ-пра-Свет» сталі:

у намінацыі «КультСлоў»:

Гірына Ангеліна Сяргееўна,вучаніца 10 класа ДУА «Семукацкі навучальна-педагагічны комплекс дзіцячы сад – сярэдняя школа» Магілёўскага раёна – аўтар сачынення «Чудеса белорусских мастеров»;

Лунькова Вольга Пятроўна, настаўніца беларускай мовы і літаратуры ДУА «Сярэдняя школа № 45 г. Магілёва» – аўтар успамінаў «Імгненне ў вечнасці сплыло… Па справах – доўгае жыццё…»;

Макаранка Наталля Мікалаеўна, настаўнік-дэфектолаг ДУА «Сярэдняя школа № 2 г. п. Хоцімска» – аўтар замалёўкі «Прайшла дарогамі вайны»;

Міхновіч Наталля Анатольеўна, настаўнік беларускай мовы і літаратуры ДУА «Сярэдняя школа № 9 г. Оршы» – аўтар фотаальбома «Мікалай Крукоўскі. Жыццё, напоўненае творчасцю…»;

 

у намінацыі «КультВобраз»:

Дзедушкова Алена Генадзьеўна,настаўнік абслугоўваючай працы УА «Полацкая дзяржаўная гімназія № 1 імя Францыска Скарыны» – аўтар работы «Францыск Скарына»;

Марцінкевіч Аляксандра Генадзьеўна,вучаніца 10 «Е» класа ДУА «Брэсцкі абласны ліцэй імя П. М. Машэрава» – аўтар работы «Sermo datur cunctis, animi sapientia paucis. Дар мовы дадзены ўсім, мудрасць душы – нямногім»;

Палунчанка Таццяна Мікалаеўна, настаўнік пачатковых класаў, Пракаповіч Багдан Юр’евіч, вучань 3 «З» класа, Пракаповіч Таццяна Уладзіміраўна, яго маці, Кір’янаў Мікіта Уладзіміравіч, вучань 3 «З» класа ДУА «Сярэдняя школа № 40 г. Магілёва» – аўтары работы «Вобраз Маці»;

 

у намінацыі «КультІмгненне»:

Мірановіч Анастасія Вітальеўна, вучаніца 9 класа ДУА «Сярэдняя школа № 16 г. Мазыра» – аўтар відэароліка «Ірына Мандрык – талент палескае зямлі»;

Караленя Жанна Сямёнаўна, дырэктар Дараганаўскага школьнага краязнаўчага музея ДУА «Дараганаўскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад – сярэдняя школа» Асіповіцкага раёна – аўтар экскурсіі «Падарожжа ў краіну Лізурыю»;

Сляпцова Паліна Сяргееўна, Шалепіна Анастасія Сяргееўна, Святліцкая Паліна Андрэеўна, вучаніцы 9 «В» класа УА «Полацкая дзяржаўная гімназія № 1 імя Францыска Скарыны» – аўтары відэароліка «Народу, даўшаму такога сына…».

 

Пра час і месца правядзення ўрачыстага ўзнагароджання пераможцаў ІІІ этапа «КультурныЯ гісторыі» адкрытага дыстанцыйнага культурна-інфармацыйнага марафону «Культ-пра-Свет» будзе паведамлена дадаткова. Аргкамітэт дашле пераможцам персанальныя запрашэнні па электроннай пошце на адрас, указаны ў заяўцы.

 

Кантакты аргкамітэта:

220004, Рэспубліка Беларусь, г. Мінск, вул. Караля, д. 16, к. 325, 236;

тэлефоны: +375 17 229 19 67 Юсцінская Гюльнара Мансураўна, Радзецкая Таццяна Віктараўна;

+375 17 229 19 71 Пінголь Інга Аляксееўна;

e-mail: olimp.unibel@gmail.com