Новости сайта

Вызначаны пераможцы віртуальнай выставы «Фэст буктрэйлераў па творах Янкі Купалы і Якуба Коласа»

Вызначаны пераможцы віртуальнай выставы «Фэст буктрэйлераў па творах Янкі Купалы і Якуба Коласа»

by Администратор 1 -
Number of replies: 0

Падведзены вынікі віртуальнай выставы «Фэст буктрэйлераў па творах Янкі Купалы і Якуба Коласа», якая была накіравана на фарміраванне і развіццё цікавасці да вывучэння творчасці беларускіх пісьменнікаў Янкі Купалы і Якуба Коласа, папулярызацыю іх твораў, а таксама на развіццё чытацкай культуры ўвогуле.

У выставе прынялі ўдзел дашкольнікі, вучні I–XI класаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі, навучэнцы ўстаноў прафесійна-тэхнічнай і сярэдне-спецыяльнай адукацыі, выхаванцы ўстаноў дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі, а таксама ўсе жадаючыя, хто любіць творы славутых беларускіх пісьменнікаў.

 

Для ўдзелу ў конкурсе неабходна было прадставіць творчую работу – буктрэйлер (кароткі відэаролік), у якім у адвольнай мастацкай форме распавядалася б пра твор Янкі Купалы ці Якуба Коласа.

На выставу было прадстаўлена больш за 400 работ удзельнікаў з розных рэгіёнаў Беларусі.

Пераможцамі віртуальнай выставы «Фэст буктрэйлераў па творах Янкі Купалы і Якуба Коласа» сталі:

  • Клюкач Ягор Андрэевіч, вучань 11 класа ДУА «Сярэдняя школа № 3 г. Скідзеля», Гродзенская вобласць – буктрэйлер «Якуб Колас. „Сымон-музыка“»; кіраўнік Мех Людміла Аляксандраўна, настаўнік беларускай мовы і літаратуры.

  • Варабей Максім АляксандравічСмірноў Павел Мікалаевіч, вучні 11 «Б» класа ДУА «Гімназія г. Асіповічы», Магілёўская вобласць – буктрэйлер «Якуб Колас. „Новая зямля“».

  • Бусел Валерыя Міхайлаўна, вучаніца 9 класа ДУА «Баршчоўскі дзіцячы сад – базавая школа», Гомельская вобласць – буктрэйлер па творы Якуба Коласа «Савось-распуснік».

  • Залеўская Ксенія Валер’еўна, вучаніца 8 класа, Савошка Дар’я Аляксандраўна, Аніськін Яраслаў Уладзіслававіч, вучні 10 класа ДУА «Ляскавіцкая сярэдняя школа», Гомельская вобласць – анімацыйны мультфільм «Якуб Колас. „Хмарка“»; кіраўнікі: Валасюк Анастасія Рыгораўна, настаўнік беларускай мовы і літаратуры і Валасюк Уладзімір Вячаслававіч, настаўнік інфарматыкі.

  • Кандрацюк Кацярына Анатольеўна, вучаніца 10 класа ДУА «Гімназія № 3 г. Брэста» – буктрэйлер « Творы Купалы чытайце, скарбы родай зямлі адкрывайце!».

  • Дубікоўская Святлана Анатольеўна, Базялюк Валерыя Уладзіміраўна, вучаніцы 11 «Б» класа ДУА «Сярэдняя школа № 4 г. Дзяржынска», Мінская вобласць – анімацыйны ролік на верш Я. Купалы «Вясна»; кіраўнік Пузіноўская Святлана Рыгораўна, настаўнік інфарматыкі.

  • Гетун Яна Ігараўна, вучаніца 6 «А» класа, Галавач Уладзіслаў Вадзімавіч, вучань 7 «Б» класа ДУА «Гімназія № 1 імя Ф. Я. Перца г. Пінска», Брэсцкая вобласць – буктрэйлер «Якуб Колас. Байка „Конь і сабака“».

  • Гаманко Вера Алегаўна, Сінюковіч Максім Андрэевіч, вучні 10 класа ДУА «Гасцілавіцкая сярэдняя школа Лагойскага раёна», Мінская вобласць – буктрэйлер па ўрыўку «Дзядзька-кухар» з паэмы «Новая зямля» Якуба Коласа.

  • Аўчыннікаў Захар Дзмітрыевіч, вучань 6 класа ДУА «Туркоўская дзіцячы сад – сярэдняя школа», Віцебская вобласць – буктрэйлер «Непаўторны свет маленства: вобразы дзяцей у паэме Я. Коласа „Новая зямля“».

  • Cяцко Алiса Станiславаўна, вучаніца 3 «A» класа ДУА «Гімназія № 10 г. Мінска» – буктрэйлер «Зло – не заўсёды зло».

 

Урачыстае ўзнагароджанне пераможцаў віртуальнай выставы «Фэст буктрэйлераў па творах Янкі Купалы і Якуба Коласа» адбудзецца 17 лістапада 2017 года на Рэспубліканскай чытацкай сесіі «„ЧЫТАЧ – гэта культурны статус“: расцём з „КнігаСветам“» у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

 

Падрабязная інфармацыя аб мерапрыемстве размешчана на інтэрнэт-рэсурсе па суправаджэнні алімпіяд, турніраў і конкурсаў па вучэбных прадметах olimp.adu.by, нацыянальным адукацыйным партале http://adu.by, афіцыйных старонках нацыянальнага адукацыйнага партала ў сацыяльных сетках Facebook«ВКонтакте».

 

Упраўленне дыстанцыйных
адукацыйных паслуг НІА