Працягваецца прыём работ на Міжнародны конкурс праектаў «Беларусь і Кітай: Мост у будучыню», арганізатарам якога выступае навукова-метадычная ўстанова «Нацыянальны інстытут адукацыі» Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.
Мерапрыемства накіравана на асобаснае і інтэлектуальнае развіццё маладых людзей праз выкарыстанне магчымасцяў сучасных інфармацыйных тэхналогій.
Да ўдзелу запрашаюцца навучэнцы Беларусі і Кітая ва ўзросце ад 15 да 18 гадоў.
На конкурс неабходна падрыхтаваць праект на адну з прапанаваных тэм па выбары:
для кітайскіх удзельнікаў:
- «Што я ведаю пра Беларусь?»;
- «Чаму я хачу вывучаць беларускую мову?»;
- «Чаму я хацеў бы / хацела б вучыцца ў Беларусі і дзе?»;
- «Мая будучая прафесія»;
- «Мае беларускія сябры»;
для беларускіх удзельнікаў:
- «Што я ведаю пра Кітай?»;
- «Чаму важна ведаць кітайскую мову?»;
- «У якой навучальнай установе нашай краіны я хацеў бы / хацела б вучыцца?»;
- «Мая будучая прафесія»;
- «Мае кітайскія сябры».
Форма прадстаўлення праекта можа быць любой (буктрэйлер, фотазамалёўка, прэзентацыя, сачыненне, нарыс, эсэ і г. д.).
Творчыя работы прымаюцца па 14 кастрычніка 2019 года.
Падрабязней з умовамі правядзення конкурсу і патрабаваннямі да праектаў можна азнаёміцца ў інфармацыйным лісце і Палажэнні аб правядзенні міжнароднага конкурсу праектаў «Беларусь і Кітай: Мост у будучыню».
Інфармацыя аб мерапрыемстве і ходзе яго правядзення будзе размяшчацца на інтэрнэт-рэсурсе па суправаджэнні алімпіяд, турніраў і конкурсаў па вучэбных прадметах olimp.adu.by, нацыянальным адукацыйным партале, афіцыйных старонках нацыянальнага адукацыйнага партала ў сацыяльных сетках Facebook, «ВКонтакте».
НІА