Новости сайта

Падведзены вынікі адкрытага дыстанцыйнага конкурсу па вучэбным прадмеце «Беларуская літаратура», прысвечанага 85-годдзю з дня нараджэння Уладзіміра Караткевіча

Падведзены вынікі адкрытага дыстанцыйнага конкурсу па вучэбным прадмеце «Беларуская літаратура», прысвечанага 85-годдзю з дня нараджэння Уладзіміра Караткевіча

от Администратор 1 -
Количество ответов: 0

Падведзены вынікі адкрытага дыстанцыйнага конкурсу па вучэбным прадмеце «Беларуская літаратура», прысвечанага 85-годдзю з дня нараджэння Уладзіміра Караткевіча, арганізатарам якога выступіў Адукацыйны цэнтр Навукова-метадычнай установы «Нацыянальны інстытут адукацыі» Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.

Конкурс быў накіраваны на развіццё ўстойлівай цікавасці вучняў да вывучэння вучэбнага прадмета «Беларуская літаратура» праз актуалізацыю ведаў пра жыццё і творчасць Уладзіміра Караткевіча; фарміраванне ў вучняў каштоўнасных арыентацый і маральных перакананняў на аснове асобаснага асэнсавання класічных літаратурных твораў; удасканаленне інфармацыйнай культуры вучняў; садзейнічанне інтэлектуальнаму, эстэтычнаму і духоўнаму развіццю вучняў.

Мерапрыемства аб’яднала больш за 900 вучняў IX–XI класаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі, навучэнцаў I–II курсаў устаноў прафесійна-тэхнічнай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі.

Галоўны прыз конкурсу – планшэт, прадастаўлены спонсарам мерапрыемства ТДА «Аверсэв», – прысуджаны Кiрылу Вiктаравiчу Зямлянiку, вучню IX класа дзяржаўнай установы адукацыi «Сярэдняя школа № 2 г. Турава».

Дыпломамі I ступені ўзнагароджваюцца:

  • Інодзіна Ірына Мікалаеўна, вучаніца дзяржаўнай установы адукацыi «Гімназія № 19 г. Мінска»;
  • Бародзін Мікіта Дзмітрыевіч, вучань 11 класа дзяржаўнай установы адукацыi «Дзмітраўскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад – сярэдняя школа» Клічаўскага раёна Магілёўскай вобласці;
  • Цярэня Настасся Аляксандраўна, вучаніца 11 класа дзяржаўнай установы адукацыi «Брынёўскі дзіцячы сад – сярэдняя школа» Петрыкаўскага раёна Гомельскай вобласці;
  • Буневіч Агата Міхайлаўна, вучаніца 9 «А» класа дзяржаўнай установы адукацыi «Маладзечанская СШ № 1 імя Янкі Купалы»;
  • Галафаст Аліна Сяргееўна, вучаніца 10 класа дзяржаўнай установы адукацыi «Сярэдняя школа № 1 г. Касцюковічы»;
  • Кліцунова Алена Уладзіміраўна, вучаніца 10 класа дзяржаўнай установы адукацыi «Сярэдняя школа № 7 г. Жлобіна».

 

Дыпломамі II ступені ўганараваны:

  • Лугаўцова Іна Міхайлаўна, вучаніца 9 «А» класа дзяржаўнай установы адукацыi «Сярэдняя школа № 9 г. Оршы»;
  • Лічэўская Алена Іванаўна, вучаніца 11 «Б» класа дзяржаўнай установы адукацыi «Гімназія № 1 імя Ф. Я. Перца г. Пінска»;
  • Халадок Настасся Сяргееўна, вучаніца 11 «Г» класа дзяржаўнай установы адукацыi «Гімназія № 1 г. Салігорска»;
  • Агарова Любоў Андрэеўна, вучаніца 10 класа дзяржаўнай установы адукацыi «Сярэдняя школа № 3 г. Вілейкі»;
  • Чысцякоў Уладзіслаў Уладзіміравіч, вучань 10 «Б» класа дзяржаўнай установы адукацыi «Гімназія № 33 г. Мінска»;
  • Жаўнерчык Сцяпан Мікалаевіч, вучань 11 класа дзяржаўнай установы адукацыi «Заямнаўская сярэдняя школа» Стаўбцоўскага раёна Мінскай вобласці;
  • Яцкевіч Аляксандра Віктараўна, вучаніца 11 класа дзяржаўнай установы адукацыi «Даўгінаўская сярэдняя школа» Вілейскага раёна Мінскай вобласці;
  • Архіпенка Ангеліна Сяргееўна, вучаніца 11 «А» класа дзяржаўнай установы адукацыi «Сярэдняя школа № 40 г. Магілёва»;
  • Шылкіна Юлія Дзмітрыеўна, вучаніца 11 «А» класа дзяржаўнай установы адукацыi «Гімназія № 1 імя Ф. Скарыны г. Мінска».

 

Дыпломамі III ступені ўзнагароджваюцца:

  • Дзянісаў Мікіта Сяргеевіч, вучань 9 «Б» класа дзяржаўнай установы адукацыi «Гімназія № 10 г. Гомеля»;
  • Шур Валерый Віктаравіч, вучань 10 класа дзяржаўнай установы адукацыi «Лельчыцкая сярэдняя школа № 1»;
  • Жартун Лізавета Аляксандраўна, вучаніца 11 класа дзяржаўнай установы адукацыi «Сароцкая сярэдняя школа Любанскага раёна» Мінскай вобласці;
  • Навумчык Вольга Аляксееўна, вучаніца 10 класа дзяржаўнай установы адукацыi «Елкаўская сярэдняя школа» Зэльвенскага раёна Гродзенскай вобласці;
  • Петрашкевіч Ксенія Андрэеўна, вучаніца 11 класа дзяржаўнай установы адукацыi «Сярэдняя школа № 11 г. Маладзечна»;
  • Засім Канстанцін Алегавіч, вучань дзяржаўнай установы адукацыi «Гімназія № 1 імя Ф. Я. Перца г. Пінска»;
  • Ламашэвіч Анастасія Уладзіміраўна, вучаніца 9 класа дзяржаўнай установы адукацыi «Капцёўская сярэдняя школа» Гродзенскага раёна Гродзенскай вобласці;
  • Шылаў Максім Генадзьевіч, вучань дзяржаўнай установы адукацыi «Ліцэй № 2 г. Мінска»;
  • Раманькова Анастасія Аляксандраўна, вучаніца 10 «А» класа дзяржаўнай установы адукацыi «Сярэдняя школа № 40 г. Магілёва»;
  • Бальшун Вікторыя Юр’еўна, вучаніца дзяржаўнай установы адукацыi «Гімназія № 3 г. Пінска імя В. З. Каржа»;
  • Рэвянок Аляксандр Іванавіч, вучань 9 «В» класа дзяржаўнай установы адукацыi «Сярэдняя школа № 1 г. Гомеля»;
  • Яскевіч Вольга Ігараўна, вучаніца 9 класа дзяржаўнай установы адукацыi «Сярэдняя школа № 9 г. Оршы»;
  • Ракала Дар’я Сяргееўна, вучаніца 11 класа дзяржаўнай установы адукацыi «Церабяжоўская сярэдняя школа» Столінскага раёна Брэсцкай вобласці;
  • Шумская Марыя Генадзеўна, вучаніца дзяржаўнай установы адукацыi «Гімназія № 4 г. Мінска»;
  • Крыцкая Дар’я Сяргееўна, вучаніца 11 «Б» класа дзяржаўнай установы адукацыi «Клецкая сярэдняя школа № 3».

З вынікамі ІІІ тура і ўсяго конкурсу ўдзельнікі могуць пазнаёміцца тут, калі зойдуць пад сваім лагінам і паролем.

Усім удзельнікам конкурсу будуць дасланы электронныя сертыфікаты.

Уладальнікі дыпломаў I, II і III ступені будуць узнагароджаны прызамі. Прызы прадастаўлены спонсарам мерапрыемства СТАА «Адукацыйны цэнтр Парка высокіх тэхналогій».

Урачыстая цырымонія ўзнагароджання пераможцаў конкурсу адбудзецца 13 лістапада 2015 года ў 11 гадзін у Нацыянальным інстытуце адукацыі па адрасе: г. Мінск, вул. Караля, 16, аўдыторыя 302.

Арганізатары мерапрыемства дзякуюць дырэктару СТАА «Адукацыйны цэнтр Парка высокіх тэхналогій» Вадзіму Віктаравічу Зелянкову, дырэктару ТДА «Аверсэв» Дзмітрыю Леанідавічу Дзямбоўскаму і галоўнаму рэдактару выдавецтва «Аверсэв» Аляксандру Мікалаевічу Тарандзе за неабыякавае стаўленне да выхавання ў моладзі цікавасці да скарбаў нацыянальнага прыгожага пісьменства.

Інфармацыя пра цырымонію ўзнагароджання і фатаграфіі пераможцаў будуць размешчаны на інтэрнэт-рэсурсе па суправаджэнні турніраў, конкурсаў, алімпіяд оlimp.unibel.by, на нацыянальным адукацыйным партале http://adu.by і афіцыйнай старонцы партала ў сацыяльнай сетцы Facebook.