Падведзены вынікі адкрытага дыстанцыйнага конкурсу па вучэбным прадмеце «Беларуская літаратура», прысвечанага 85-годдзю з дня нараджэння Уладзіміра Караткевіча, арганізатарам якога выступіў Адукацыйны цэнтр Навукова-метадычнай установы «Нацыянальны інстытут адукацыі» Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.
Конкурс быў накіраваны на развіццё ўстойлівай цікавасці вучняў да вывучэння вучэбнага прадмета «Беларуская літаратура» праз актуалізацыю ведаў пра жыццё і творчасць Уладзіміра Караткевіча; фарміраванне ў вучняў каштоўнасных арыентацый і маральных перакананняў на аснове асобаснага асэнсавання класічных літаратурных твораў; удасканаленне інфармацыйнай культуры вучняў; садзейнічанне інтэлектуальнаму, эстэтычнаму і духоўнаму развіццю вучняў.
Мерапрыемства аб’яднала больш за 900 вучняў IX–XI класаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі, навучэнцаў I–II курсаў устаноў прафесійна-тэхнічнай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі.
Галоўны прыз конкурсу – планшэт, прадастаўлены спонсарам мерапрыемства ТДА «Аверсэв», – прысуджаны Кiрылу Вiктаравiчу Зямлянiку, вучню IX класа дзяржаўнай установы адукацыi «Сярэдняя школа № 2 г. Турава».
Дыпломамі I ступені ўзнагароджваюцца:
- Інодзіна Ірына Мікалаеўна, вучаніца дзяржаўнай установы адукацыi «Гімназія № 19 г. Мінска»;
- Бародзін Мікіта Дзмітрыевіч, вучань 11 класа дзяржаўнай установы адукацыi «Дзмітраўскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад – сярэдняя школа» Клічаўскага раёна Магілёўскай вобласці;
- Цярэня Настасся Аляксандраўна, вучаніца 11 класа дзяржаўнай установы адукацыi «Брынёўскі дзіцячы сад – сярэдняя школа» Петрыкаўскага раёна Гомельскай вобласці;
- Буневіч Агата Міхайлаўна, вучаніца 9 «А» класа дзяржаўнай установы адукацыi «Маладзечанская СШ № 1 імя Янкі Купалы»;
- Галафаст Аліна Сяргееўна, вучаніца 10 класа дзяржаўнай установы адукацыi «Сярэдняя школа № 1 г. Касцюковічы»;
- Кліцунова Алена Уладзіміраўна, вучаніца 10 класа дзяржаўнай установы адукацыi «Сярэдняя школа № 7 г. Жлобіна».
Дыпломамі II ступені ўганараваны:
- Лугаўцова Іна Міхайлаўна, вучаніца 9 «А» класа дзяржаўнай установы адукацыi «Сярэдняя школа № 9 г. Оршы»;
- Лічэўская Алена Іванаўна, вучаніца 11 «Б» класа дзяржаўнай установы адукацыi «Гімназія № 1 імя Ф. Я. Перца г. Пінска»;
- Халадок Настасся Сяргееўна, вучаніца 11 «Г» класа дзяржаўнай установы адукацыi «Гімназія № 1 г. Салігорска»;
- Агарова Любоў Андрэеўна, вучаніца 10 класа дзяржаўнай установы адукацыi «Сярэдняя школа № 3 г. Вілейкі»;
- Чысцякоў Уладзіслаў Уладзіміравіч, вучань 10 «Б» класа дзяржаўнай установы адукацыi «Гімназія № 33 г. Мінска»;
- Жаўнерчык Сцяпан Мікалаевіч, вучань 11 класа дзяржаўнай установы адукацыi «Заямнаўская сярэдняя школа» Стаўбцоўскага раёна Мінскай вобласці;
- Яцкевіч Аляксандра Віктараўна, вучаніца 11 класа дзяржаўнай установы адукацыi «Даўгінаўская сярэдняя школа» Вілейскага раёна Мінскай вобласці;
- Архіпенка Ангеліна Сяргееўна, вучаніца 11 «А» класа дзяржаўнай установы адукацыi «Сярэдняя школа № 40 г. Магілёва»;
- Шылкіна Юлія Дзмітрыеўна, вучаніца 11 «А» класа дзяржаўнай установы адукацыi «Гімназія № 1 імя Ф. Скарыны г. Мінска».
Дыпломамі III ступені ўзнагароджваюцца:
- Дзянісаў Мікіта Сяргеевіч, вучань 9 «Б» класа дзяржаўнай установы адукацыi «Гімназія № 10 г. Гомеля»;
- Шур Валерый Віктаравіч, вучань 10 класа дзяржаўнай установы адукацыi «Лельчыцкая сярэдняя школа № 1»;
- Жартун Лізавета Аляксандраўна, вучаніца 11 класа дзяржаўнай установы адукацыi «Сароцкая сярэдняя школа Любанскага раёна» Мінскай вобласці;
- Навумчык Вольга Аляксееўна, вучаніца 10 класа дзяржаўнай установы адукацыi «Елкаўская сярэдняя школа» Зэльвенскага раёна Гродзенскай вобласці;
- Петрашкевіч Ксенія Андрэеўна, вучаніца 11 класа дзяржаўнай установы адукацыi «Сярэдняя школа № 11 г. Маладзечна»;
- Засім Канстанцін Алегавіч, вучань дзяржаўнай установы адукацыi «Гімназія № 1 імя Ф. Я. Перца г. Пінска»;
- Ламашэвіч Анастасія Уладзіміраўна, вучаніца 9 класа дзяржаўнай установы адукацыi «Капцёўская сярэдняя школа» Гродзенскага раёна Гродзенскай вобласці;
- Шылаў Максім Генадзьевіч, вучань дзяржаўнай установы адукацыi «Ліцэй № 2 г. Мінска»;
- Раманькова Анастасія Аляксандраўна, вучаніца 10 «А» класа дзяржаўнай установы адукацыi «Сярэдняя школа № 40 г. Магілёва»;
- Бальшун Вікторыя Юр’еўна, вучаніца дзяржаўнай установы адукацыi «Гімназія № 3 г. Пінска імя В. З. Каржа»;
- Рэвянок Аляксандр Іванавіч, вучань 9 «В» класа дзяржаўнай установы адукацыi «Сярэдняя школа № 1 г. Гомеля»;
- Яскевіч Вольга Ігараўна, вучаніца 9 класа дзяржаўнай установы адукацыi «Сярэдняя школа № 9 г. Оршы»;
- Ракала Дар’я Сяргееўна, вучаніца 11 класа дзяржаўнай установы адукацыi «Церабяжоўская сярэдняя школа» Столінскага раёна Брэсцкай вобласці;
- Шумская Марыя Генадзеўна, вучаніца дзяржаўнай установы адукацыi «Гімназія № 4 г. Мінска»;
- Крыцкая Дар’я Сяргееўна, вучаніца 11 «Б» класа дзяржаўнай установы адукацыi «Клецкая сярэдняя школа № 3».
З вынікамі ІІІ тура і ўсяго конкурсу ўдзельнікі могуць пазнаёміцца тут, калі зойдуць пад сваім лагінам і паролем.
Усім удзельнікам конкурсу будуць дасланы электронныя сертыфікаты.
Уладальнікі дыпломаў I, II і III ступені будуць узнагароджаны прызамі. Прызы прадастаўлены спонсарам мерапрыемства СТАА «Адукацыйны цэнтр Парка высокіх тэхналогій».
Урачыстая цырымонія ўзнагароджання пераможцаў конкурсу адбудзецца 13 лістапада 2015 года ў 11 гадзін у Нацыянальным інстытуце адукацыі па адрасе: г. Мінск, вул. Караля, 16, аўдыторыя 302.
Арганізатары мерапрыемства дзякуюць дырэктару СТАА «Адукацыйны цэнтр Парка высокіх тэхналогій» Вадзіму Віктаравічу Зелянкову, дырэктару ТДА «Аверсэв» Дзмітрыю Леанідавічу Дзямбоўскаму і галоўнаму рэдактару выдавецтва «Аверсэв» Аляксандру Мікалаевічу Тарандзе за неабыякавае стаўленне да выхавання ў моладзі цікавасці да скарбаў нацыянальнага прыгожага пісьменства.
Інфармацыя пра цырымонію ўзнагароджання і фатаграфіі пераможцаў будуць размешчаны на інтэрнэт-рэсурсе па суправаджэнні турніраў, конкурсаў, алімпіяд оlimp.unibel.by, на нацыянальным адукацыйным партале http://adu.by і афіцыйнай старонцы партала ў сацыяльнай сетцы Facebook.